Фота aif.ru

Пра гэта паведаміў галоўны арганізатр спаборніцтваў Дзяніс Ратміраў.

15 летні Чэмпіянат па міні-футболе сярод калектываў фізічнай культуры Маладзечанскага раёна, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Палухі, сёлета пройдзе ад 10 жніўня па 12 верасня на пляцоўцы спартыўнага-забаўляльнага комплексу «Алімпік-2011».

Арганізатары – Дзяніс Ратміраў і старшыня Маладзечанскай арганізацыі «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Ігар Арабей.

Турнір ладзіцца ад 2007 года.

Дзеючы чэмпіён спаборніцтваў – ЛСК «Іва» (Маладзечна). А лепшым іграком мінулага чэмпіянату стаў Анатоль Ігнацьеў з прадпрыемства «Дзіліс».

За навінамі чэмпіянату можна сачыць у суполцы, а таксама на нашым сайце.