30 ліпеня суд Смаргонскага раёна разгледзеў крымінальную справу па артыкуле 370 КК ў дачыненні да 17-гадовага хлопца, піша harodniaspring.org.

Згодна з матэрыяламі следства, 29 мая, паспрачаўшыся з сябрамі ён сарваў дзяржаўны сцяг з Дома культуры Жодзішках, зламаў пры гэтым дрэўка сцяга коштам два рублі 65 капеек.

Пракурор патрабуе пакараць хлопцаадным годам так званай хатняй хіміі.