На месцы здарэння. Фота чытача.

Пра тое, што ў кювеце каля Сосенкі ляжыць перакуленая фура, нам учора паведамілі чытачы.

А сёння ў ДАІ Вілейшчыны расказалі падрабязнасці.

– ДТЗ адбылося ноччу 31 ліпеня. Кіроўца на гружонай фуры ехаў па трасе Барысаў-Ашмяны і на 103-ім кіламетры пры павароце ўправа не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, – паведамляе начальнік ДАІ Вілейшчыны Генадзь Сяськоў.

Па яго словах, кіроўца пашкодзіў некалькі дрэў і аўтамабіль. Сам не пацярпеў. Вядома, што кіроўца – жыхар Масквы. За рулём ён быў цвярозы.