У Беларусі вырасце плата за навучанне ва ўстановах вышэйшай адукацыі.

Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ. Паводле яго слоў, плата за навучанне ў ВНУ з 1 верасня павысіцца адразу на 10%.

Міністр лічыць павелічэнне кошту атрымання адукацыі абгрунтаваным, бо апошні раз плату падымалі ў сакавіку 2020 года.

«За гэты час паднялася базавая стаўка, мінімальная заработная плата, павысіліся тарыфы на камунальныя і іншыя паслугі, таму павышэнне цалкам абгрунтаванае», – заявіў Ігар Карпенка.

Карпенка падкрэсліў, што павышэнне кошту навучання ўжо дэталёва пралічана і прапрацавана.