Шымон Пэрэс. Фота з Вікіпедыі.

2 жніўня 1923 года ў мястэчку Вішнева, што цяпер на Валожыншчыне, нарадзіўся будучы вядомы палітык, чыя палітычная кар’ера налічвала 70 год, Шымон Пэрэс (Сямён Перскі).

Паводле ўспамінаў землякоў Пэрэса, будучы палітык у даваенным Вішневе любіў гуляць у футбол і размаўляў па-беларуску. Яго бацька гандляваў лесам, а маці была настаўніцай.

У 1934 годзе хлопчык разам з сям’ёй эміграваў у Палестыну. Скончыў універсітэт у Гарвардзе. Свабодна размаўляў на ідышы, іўрыце, англійскай і французскай мовах.

У 1994 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.

Радзіма Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішнева
Радзіма Шымона Пэрэса ў вёсцы Вішнева.

На розных міністэрскіх пасадах у Ізраілі працаваў ад 1970-х. У 1980-х быў міністрам замежных спраў, міністрам фінансаў. У 1990-х – прэм’ер-міністр.

Ад 2007 да 2014 быў прэзідэнтам Ізраіля.

Памёр у 93 гады ў клініцы Тэль-Авіва.

У Беларусь Шымон Пэрэс упершыню пасля адʼезду вярнуўся ў 1994 годзе, у тым ліку пабываў на месцы дома сваёй сямʼі ў Вішневе. Затым вяртаўся ў 1998 годзе, пабываў у Валожынскай ешыве, усклаў кветкі на брацкую магілу, дзе ляжыць ягоны дзед, якога ў 1942 годзе спалілі гітлераўцы. Сам дом Перскіх не захаваўся — нацысты спалілі ўсю вёску. Застаўся толькі калодзеж, які стаяў у іх двары.

– Хоць усё сваё свядомае жыццё я пражыў у Ізраілі, сёння як ніколі разумею, што такое для мяне Вішнева. Хіба я магу яго забыць?

Я часта думаю пра расійскіх, беларускіх і польскіх гяўэяў, – сказаў падчас аднаго з прыездаў на радзіму палітык.