Фота ПВА "Анёл Паўночны Захад".

Пра гэта павядамляюць валанцёры атрада «Анёл Паўночны Захад».

Вядома, што 46-гадовы Сяргей Валянцінавіч Філіпаў 16 ліпеня быў на возеры каля вёскі Ізабеліна. Адсюль мужчына каля 13.00 пайшоў у невядомым кірунку. Да сёння яго месцазнаходжанне невядомае.

Маладзечанца шукаюць валанцёры і РАУС.

Прыкметы і тэлефоны, па якіх можна звярнуцца, глядзіце на фота вышэй.