Фота з суполкі ПВА "Анёл".

Знік жыхар вёскі Цынцавічы, што на Вілейшчыне, 33-гадовы Андрэй Віктаравіч Сакалоў, паведамляюць валанцёры атрада «Анёл».

Вядома, што 16 ліпеня мужчына пайшоў у невядомым кірунку з Вілейскай ЦРБ. Да сёння месца яго знаходжання невядомае.

Паведамляюць, што ён можа быць у Савецкім раёне сталіцы.

У Вілейскім РАУС нас пацвердзілі, што таксама шукаюць Андрэя Сакалова.

Прыкметы і тэлефоны глядзіце на фота вышэй.

• Текст доступен на языке: Русский