Учора каля 23.00 астравецкім выратавальнікам паведамілі пра пажар у Астраўцы на вуліцы Камсамольскай, у трохпавярховым інтэрнаце, што належыць мясцовай ЖКГ, піша МНС. Гарэў пакой на другім паверсе.

З пакоя спецыялісты выратавалі двух грамадзян 34 і 32 гадоў. Мяркуюць, што прычынай здарэння магла стаць неасцярожнасць пры курэнні. Агонь пашкодзіў маёмасць у пакоі. Людзі не пацярпелі.

 

• Текст доступен на языке: Русский