Ілюстрацыйнае фота.

Смяротны пажар здарыўся сёння ноччу ў вёсцы Баяры на Мядзельшчыне. Загінуў мужчына, паведамляюць ва Упраўленні МНС па Мінскай вобласці.

Пра пажар мядзельскім выратавальнікам паведамілі сёння каля апоўначы. У Баярах па вуліцы Цэнтральнай гарэў хлеў на прыватным падворку, які належыць 55-гадовай гаспадыні.

На пажары знайшлі невядомага загінулага мужчыну. Яго асоба, а таксама прычыны пажару ўстанаўліваюцца.