Фота euroradio.fm.

У паўфінале штогадовага Нацыянальнага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка», які прайшоў у гэтым годзе ў рэжыме анлайн, паўдзельнічала 28 хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі, паведамляе Галоўнае ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама.

Яны чыталі на беларускай мове вершаваныя і празаічныя творы пра Радзіму, дзяцінства, мову, жыццё і шчасце. Сярод пераможцаў паўфіналу ёсць прадстаўнік нашага рэгіёна.

Гэта Андрэй Роўда, навучэнец Нарацкай сярэдняя школа № 2 Мядзельскага раёна, з вершам Уладзіміра Караткевіча «У векавечнай бацькаўшчыне клёны». Рыхтавала хлопчыка педагог Ірына Антонаўна Шнітоўская. Андрэй выступіць на рэспубліканскім этапе конкурсу, у фінале.

• Текст доступен на языке: Русский