Фота cism-ms.ru.

17-гадовага жыхара Краснага Георгія Арцішэўскага шукае міліцыя Младзечна.

Вядома, што 30 ліпеня ён пайшоў з дому і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядомае. УУС Мінаблвыканкама паведамляе, што зніклы вядзе бадзяжны лад жыцця.

Прыкметы: на выгляд 17 гадоў, рост каля 180 сантыметраў, худы, блакітныя вочы, прамыя кароткія светла-русыя валасы, гаворка невыразная (не вымаўляе), памер абутку 44.

Был апрануты ў чорныя спартыўныя штаны, чорную майку з надпісамі белага колеру, абуты ў чорныя красоўкі.

Асобыя прыкметы: радзімая пляма на кадыку, на правым перадплеччы татуіроўка ў выглядзе крыжа, на левым татуіроўкі  -чэрап з цыгарэтай, вока са слязой, на левым запясці – татуіроўка «666».

Калі вам вядома месцазнаходжанне падлетка на фота, міліцыя просіць паведаміць у Маладзечанскі РАУС: 8 (033) 381-52-90;  8 (0176) 77-16-56; 102.

• Текст доступен на языке: Русский