Фота The New York Times.

Пяць маладых спецыялістаў прыступілі да працы ў медустановах раёна. Пра гэта «ШП» паведамілі ў Вілейскай ЦРБ.

Ад 1 жніўня ў раён прыбылі адзін інтэрн, лор-спецыяліст і тры дактары агульнай практыкі. Чацвёра папоўнілі медустановы ў Ільі, Вязыні, Нарочы і Даўгінава.

Таксама вядома, што ў Вілейскай ЦРБ прыступілі да працы 13 чалавек сярэдняга медперсаналу. Чатыры маладыя спецыялісты – у Вілейскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.

• Текст доступен на языке: Русский