Скрын з відэа затрымання.

Днямі правялі сілавую спецаперацыю па затрыманні маладзечанца, паведамляе МУС.

Па інфармацыі Міністэрства, летам і восенню мінулага года мужчына быў актыўным удзельнікам дэструктыўных телеграм-рэсурсаў, у якіх выказваўся аб радыкальных дзеяннях у дачыненні да прадстаўнікоў улады. У прыватнасці, заклікаў выходзіць на вуліцы райцэнтра, каб аказваць супраціў міліцыянерам і блакаваць дарожны трафік.

Таксама ў чатах дырэктар фірмы прапаноўваў свае паслугі па персаніфікацыі супрацоўнікаў раённай міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак падчас несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманага і распачалі крымінальную справу за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский