Фота finstat.info.

У Маладзечне свякроў папрасіла заняцца продажам сваёй кватэры нявестку, а жанчына літаральна абабрала сваячку на 60 тысяч долараў. Падрабязнасці крымінальнай справы ў эфіры праграмы «Прычыны і следства» на «Радыё-Мінск» раскрыла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

У кастрычніку 2015 грда жыхарка Маладзечна прадала сваю кватэру і частку выручаных грошай выдаткавала на набыццё іншай. У далейшым яна аформіла яе на сына па дамове дарэння. Дапамагала з купляй-продажам і займалася дакументальным афармленнем 30-гадовая нявестка, якая пазней прынесла жанчыне паведамленне аб неабходнасці выплаты падатку.

Прыкладна ў лютым 2016 года нявестка зноў прыйшла да пенсіянеркі і расказала, што пры продажы яе кватэры былі парушаныя некаторыя правілы, з-за якіх могуць выпісаць вялізны штраф і нават забраць жыллё. Акрамя таго, з-за пакінутай розніцы ў шэсць тысяч долараў, ёй неабходна будзе аплаціць падатак.

Нявестка паведаміла, што вырашыць пытаньне можна, калі даць хабар у тысячу долараў начальніку падатковай. Свякроў перадала грошы, а нявестка патэлефанавала ўвечары і паведаміла, што пытанне ўдалося вырашыць.

Аднак, як высветлілася, не канчаткова. Праз паўтара месяца нявестка зноў паведаміла, зноў што трэба даць «на лапу», на гэты раз – 1 500 долараў начальніку падатковай, у БТІ і натарыусу. І зноў прыстрашыла свякроў, што кватэру могуць забраць. Жанчына паслухмяна аддала грошы.

Апетыты раслі, таму нявестка працягвала падманваць пажылую жанчыну на працягу наступных некалькіх гадоў з перыядычнасцю раз у месяц-два. За гэты час жанчына атрымала грошы ад продажу дома, брала грошы ў доўг у знаёмых, лезла ў банкаўскія крэдыты, аддавала свае назапашванні. Кожны раз, па словах нявесткі, ўзнікалі розныя праблемы, якія трэба было вырашаць пры дапамозе хабараў на розных узроўнях. Для праўдападобнасці махлярка нават брала свякроў з сабой у падатковую. Праўда, яна заставалася ў машыне, калі нявестка на 15 хвілін заходзіла ў будынак падатковай інспекцыі.

Як падлічылі следчыя, са слоў пацярпелай даверлівая свякроў перадала сваёй нявестцы не менш за 60 тысяч долараў. У дачыненні да апошняй 3 жніўня ўзбудзілі крымінальную справу па частцы 4 артыкула 209 КК за махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры.

• Текст доступен на языке: Русский