Фота Настассі Уткінай.

У Ашмянах перад выхаднымі здарылася ДТЗ, у якой пацярпела сталая жанчына.

6 жніўня ў 10:10 у Ашмянах па вуліцы Барунскай на “Фольксваген Пола” ехаў 21-гадовы таксіст. Там ён наехаў на жанчыну, якая пераходзіла вуліцу не па пешаходным пераходзе. Жанчыне – 84 гады.

Пенсіянерку шпіталізавалі ў хурургічнае аддзяленне Ашмянскай ЦРБ з цялеснымі пашкоджаннямі.