Фота Настассі УТКІНАЙ.

Ecoidea.by разглядае стандартны набор неабходных школьных прылад для малодшага школьніка, каб разабрацца, што браць і што не браць.

Школьныя заплечнікі і пеналы

Заплечнік павінен быць зручны і бяспечны. Школьная сумка павінна падтрымліваць спіну, мець шырокія шлейки, быць лёгкай, але пры гэтым ёмістай і мець дастаткова кішэняў. Святлоадбівальныя палосы на шлейках дазволяць абараніць дзіця ад няшчасных выпадкаў на дарозе. Пры выбары заплечніка, аддавайце перавагу найбольш універсальнай мадэлі, якая зможа праслужыць некалькі гадоў, валодае дастатковым запасам для сталення дзіцяці і не выйдзе з моды. Лепш выбіраць заплечнікі з тэкстылю.

Аналагічныя парады можна даць і пры выбары пенала – тэкстыльны або драўляны будзе найлепшым рашэннем. Адмоўцеся ад пеналаў, вырабленых з сінтэтычных тканін і матэрыялаў, асабліва ПВХ або вінілу.

Звярніце ўвагу на наяўнасць малюнкаў, прынтаў і аб’ёмных дэталяў на заплечніку ці пенале. Калі малюнкі аб’ёмныя, шурпатыя і мяккія навобмацак, пры змінанні малюнка застаюцца трэшчынкі, то, хутчэй за ўсё, дадзены малюнак выкананы з выкарыстаннем ПВХ. ПВХ можа ўтрымліваць рэчывы небяспечныя для развіцця рэпрадуктыўнай сістэмы дзіцяці.

Дыдактычныя матэрыялы

Вееры лічбаў і літар,  палачкі для ліку і некаторыя іншыя навучальныя прыналежнасці, як правіла, вырабляюцца з пластыка. Выбіраючы гэты дыдактычны матэрыял, аддавайце перавагу больш бяспечным відам пластыка: поліпрапілену (маркіроўка «РР» / «5») або поліэтылену нізкай / высокай шчыльнасці ( «HDPE» / «2»; «LDPE» / «4»). Паколькі вееры і падліковыя палачкі патрэбныя толькі для першаклашак, паспрабуйце пашукаць іх сярод знаёмых і сяброў – гэта лепш, чым купляць новыя. Некаторыя педагогі і зусім іх не выкарыстоўваюць у працы ці могуць падзяліцца сваімі – таму не купляйце гэтыя прылады празапас, загадзя пацікаўцеся, ці трэба яны.

Памятаеце, што ярка афарбаваныя прыналежнасці могуць утрымліваць пігменты на аснове цяжкіх металаў. Выбірайце дыдактычныя матэрыялы максімальна натуральных афарбовак. Растлумачце дзіцяці, што і вееры і падліковыя палачкі лепш не грызці. Трапленне цяжкіх металаў у арганізм дзіцяці можа негатыўна адбіцца на яго здароўі

Канцылярскія тавары

Выбіраючы любыя канцылярскія тавары, звярніце ўвагу, ці прызначаныя яны для дзяцей.

Лепш аддаць перавагу алоўкам з драўляным корпусам, без лакавага і каляровага пакрыцця. Асабліва каштоўная гэтая парада, калі ў вас малое дзіця, якое нярэдка аблізвае і грызе кончык алоўка.

Ручку для дзяцей малодшага ўзросту можна выбраць з лёгкага суцэльнага драўлянага ці папяровага корпуса. Для дзяцей старэйшых перавагу варта аддаваць ручкам з трывалым металічным  корпусам са зменнымі стрыжнямі. На ручку можна нават нанесці гравіроўку з імем дзіцяці. Такі варыянт экалагічны, таму што імянную ручку дзіця будзе шанаваць больш, будзе імкнуцца не страціць, з радасцю будзе  мяняць там стрыжні. Гэта дазволіць ручцы служыць доўга. Ідэальная чарнільная паста павінна быць на воднай аснове.

Маркеры, фламастэры і клеючыя алоўкі выбірайце з пазнакай «non toxic». Экалагічныя маркеры лёгка пазнаць па пазнацы «лёгказмывальныя», у гэтым выпадку ў складзе не скарыстаныя таксічныя рэчывы.

Карэктары лепш выбіраць на воднай аснове (пазнака «waterbased») або ў форме карэктуючай стужкі, у якой ёсць зменныя блокі.

Выбіраючы крэйду, аддайце перавагу дробнай на аснове воску, а не парафіну.

Купляючы фарбы, асабліва для малых, аддайце перавагу пальчыкавым або акварэльным фарбам. Пальчыкавыя фарбы прызначаныя для нанясення непасрэдна на скуру, таму першапачаткова робяцца менш таксічнымі. Яны, як правіла, складаюцца з вады, мелу, мінеральных пігментаў ці харчовых фарбавальнікаў. Акрамя таго, вытворца звычайна дадае ў пальчыкавыя фарбы горкія дабаўкі, каб у дзяцей не ўзнікала жадання з’есці іх. Не набывайце для малодшых школьнікаў прафесійныя фарбы (за выключэннем выпадкаў асаблівай неабходнасці – напрыклад, дзіця вучыцца ў спецыялізаванай мастацкай школе). Гэта абумоўлена тым, што фарбы для мастакоў ўтрымліваюць больш пігментаў, а значыць, патэнцыйна больш цяжкіх металаў у сваім складзе. Пэндзлік павінны быць драўляны, без лакавага пакрыцця.

Выбіраючы пластылін для лепкі, аддайце перавагу традыцыйнаму пластыліну, вырабленаму з гліны з даданнем воску. Адмоўцеся ад куплі пластыліну на аснове ПВХ, паколькі такі матэрыял можа ўтрымліваць небяспечныя для здароўя дзяцей фталаты. Купляючы дзіцяці цеста для лепкі, пераканайцеся, што ў малога няма алергіі на глютэн, аднаго з кампанентаў мукі, якая выкарыстоўваецца для вырабу цеста.

Вырабіце вокладкі для падручнікаў разам з дзіцём, выкарыстоўваючы крафт-паперу або любую іншую цікавую паперу, расфарбуйце, вырабіце цікавыя дэкаратыўныя элементы. Такім чынам наўзамен звычайных аднаразовых пластыкавых вокладак, вы атрымаеце дызайнерскія унікальныя вокладкі, зробленыя дакладна пад памер падручнiкаў i па густу дзіцяці. Калі ўсё ж ёсць патрэба ў куплі вокладак для сшыткаў і падручнікаў, купіце вырабленыя з поліпрапілена ( «РР» / «5»). Калі дзіця не першаклашка, выкарыстоўвайце вокладкі, якія былі набылі раней.

Папкі  з кардону, паперы або тканіны лепш, чым з пластыка. Старайцеся пазбягаць  папак з ПВХ.

Сшыткі і нататнікі выбірайце з неадбеленымі лістамі або адбеленымі без выкарыстання хлору. Лепш, калі вокладка ў сшытку ці нататніку будзе папяровая без ламінаціі, элементаў пакрыцця УФ-лакам, блёстак  і іншага непапяровага дэкору. Тады пасля выкарыстання такі сшытак або нататнік можна будзе цалкам адправіць у макулатуру.

• Текст доступен на языке: Русский