Фота Настассі УТКІНАЙ.

Па дапамогу ў міліцыю звярнулася 41-гадовая жыхарка Мінскага раёна. Жанчына, якая працуе прадаўцом крамы ў вёсцы Пралескі Маладзечанскага раёна, распавяла, што ў яе скралі кашалёк, піша УУС Мінаблвыканкама.

Пра гэта заяўніца паведаміла толькі на наступны дзень – падазравала, што сама магла пакінуць яго ў іншым месцы. Аднак знайсці кошелёк не атрымалася.

На месца здарэння прыбыліміліцыянеры. Па словах заяўніцы, партманэ яна захоўвала на складзе. Вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, устанавілі, што ў службовае памяшканне праз незачыненыя заднія дзверы прайшоў невядомы мужчына, які незадоўга да інцыдэнту закупляўся з прыяцелем у гэтай жа краме. На кадрах бачна, як праз некалькі секунд фігурант выйшаў са склада, трымаючы ў руках чужы кашалёк, і схаваўся ў напрамку чыгуначнай станцыі.

Для высвятлення абставінаў аператыўнікі усталёўваюць асобы і месцазнаходжанне двух мужчын на відэа. Калі вы пазналі невядомых, просьба патэлефанаваць па тэлефонах: (8 029) 118-55-64, (8 029) 769-43-68, (8 0176) 77-16-56, 102.

Альбо звярнуцца ў раённы аддзел міліцыі па адрасе: Маладзечна, Галіцкага, 23.