Па папярэдніх дадзеных, 66-гадовы кіроўца гаспадаркі выгрузіў не ўсё збожжа на фуражным складзе.

З пакінутым у кузаве «ураджаем» мужчына, на замацаваным за ім грузавым аўтамабілі  адправіўся нібыта абедаць. Зерне для часовага захоўвання ён высыпаў на прыватным падворку ў свайго прыяцеля. Скрадзенае мужчына збіраўся выкарыстаць для кармлення свойскай жывёлы.

Міліцыянеры канфіскавалі сумесь фуражнага зерня агульнай вагой 3 800 кілаграмаў. Выкрадзеную маёмасць вярнулі сельгаспрадпрыемству. Фігурант прызнаў сваю віну. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка.