На месцы аварыі. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Суд Маладзечанскага раёна 4 жніўня разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 30-гадовага жыхара Маладзечаншчыны ў злачынстве, прадугледжаным часткай 2 артыкула 317 КК, паведамілі ў прэс-службе Мінскага абласнога суда.

Абвінавачаны каля 21.35, кіруючы аўтамабілем «Форд Мандэа» і рухаючыся па вуліцы Савецкай у Палачанах наехаў на жанчыну. Ад цялесных пашкоджанняў тая памерла.

Вядома, што абвінавачаны рухаўся з хуткасцю каля 50 км/г, меў рэальную магчымасць загадзя назіраць жанчыну-пешахода, якая ішла па-за пешаходным пераходам. Праявіўшы няўважлівасць да дарожнай абстаноўкі, абвінавачаны не прыняў мер да зніжэння хуткасці аж да поўнага прыпынку.

Прысудам суда абвінавачаны прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Суд прызначыў кіроўцы два  гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права  кіраваць транспартам, на пяць гадоў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.