Андрэй Кудзік.

9 жніўня ў Вілейцы быў затрыманы мясцовы актывіст Андрэй Кудзік.

Аб гэтым паведамляе незарэгістраваны праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Таксама “Вясна” дадае, што сёння адбываюцца ператрусы ў Бабруйску ў людзей, якія праходзілі па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.