На месцы пошукаў. Фота МНС.

8 жніўня каля 10.40 у цэнтр аператыўнага кіравання Смаргонскага раённага аддзела МНС паступіў званок ад жыхаркі вёскі Вострава, якая паведаміла, што заблудзілася і не можа выбрацца з забалочанай мясцовасці.

На дапамогу накіраваліся ратавальнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 і посту №11. Жанчына стала знаходзілася на сувязі і давала прыкладныя арыенціры, дзе яна. Калі пачула гукавы сігнал, зразумела, што дапамога ўжо побач. Пажарны Аляксандр Аўгусціновіч і мясцовы жыхар знайшлі жанчыну на тарфяной мясцовасці ля дрэва. Перасоўвацца было небяспечна, таму з бервяна збудавалі масток, падалі руку і дапамаглі выбрацца.

Пошукі працягваліся каля паўгадзіны. Як патлумачыла 46-гадовая выратаваная, некалькімі гадзінамі раней яна пайшла ў грыбы, але заблукала і трапіла ў балота. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі абследавала жанчыну, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Жанчына са Смаргоншчыны паехала на ровары ў лес і знікла. З’явілася праз два дні

• Текст доступен на языке: Русский