Фота obshe.net.

На Міншчыне і Гродзеншчыне ўстанавілі тэрміны збору брусніц і журавін.

Як паведамляе pravo.by, на Міншчыне брусніцы можна будзе збіраць ужо на гэтым тыдні – ад 12 жніўня. Такі ж тэрмін для гэтых ягад і па Гродзенскай вобласці, па інфармацыі абласнога лясгасу.

Журавіны ж на Міншчыне дазволілі збіраць ад 8 верасня. На Гродзеншчыне – крыху раней – ад 6 верасня.

• Текст доступен на языке: Русский