Інфармацыя пра знікненне 59-гадовай жыхаркі вёскі Пастарыні Смаргонскага раёна з’явілася ўчора. Паведамлялася, што 7 жніўня жанчына паехала на ровары ў лес і знікла.

Як сёння нам паведамілі валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», жанчына знайшлася. Яна правяла ў лесе два дні і сама выйшла адтуль.

• Текст доступен на языке: Русский