Аляксей Кудзін. Фота fight.ru.

Сёння пасля спрэчак бакоў у Маладзечанскім раённым судзе абвінавачваемы Аляксей Кудзін выступіў з апошнім словам.

– Я думаю, што ў паказаннях на маім судзе было шмат супярэчнасцей. Лічу, што было даказана прымяненне супрацоўнікамі спецсродкаў.

Я не адмаўляю ўдараў, але гэта была абарона.

Я шкадую пра цялесныя пашкоджанні, нанесеныя пацярпелым. Шкадую і пра тое, што высмеяў іх у інтэрв’ю. Яны ж проста выконвалі свае абавязкі. Прашу не пазбаўляць мяне волі. Я і далей гатовы выступаць за Беларусь.

«Сядзіць за шклом, палова твару ў масцы, але вочы ўсміхаюцца». Жонка Кудзіна – пра суд над Аляксеем (Відэа)

У Маладзечне пачаўся суд над байцом Аляксеем Кудзіным

У судзе па справе Кудзіна апыталі дзесяць сведкаў. Амаль усе – міліцыянеры

 

• Текст доступен на языке: Русский