Летам на Вілейскім вадасховішчы. Фота Аксаны Ярашонак.

Пра гэта расказалі ў Вілейскай выратавальнай станцыі.

Па словах спецыялістаў, здарэнне адбылося ноччу з 7 на 8 жніўня. Заўважылі, што мужчына ляжыць пад вадой у вадасховішчы. Як адзначылі выратавальнікі, глыбіня ў тым месцы зусім невялікая.

Вядома, што загінулы прыехаў адпачываць на Вілейшчыну са сталіцы.

Работнікі Вілейскай выратавальнай станцыі нагадваюць адпачывальнікам, што неабходна быць вельмі асцярожнымі на вадзе, не ўжываць спіртныя напоі і не пакідаць дзяцей без нагляду.

• Текст доступен на языке: Русский