Гэта Аляксей Баяровіч, паведамляе незарэгістраваны ў Беларусі праваабарончы цэнтр «Вясна».

Баяровіча асудзіў суд Смаргонскага раёна па артыкуле 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы «укантакце» да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.