На месцы здарэння. Фота забяспечанае ДАІ Маладзечна.

Па інфармацыі інспектара па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяны Галуза, ДТЗ адбылося 9 жніўня ўвечары. Пацярпеў пасажыр.

– 41-гадовая жанчына-кіроўца, жыхарка Маладзечаншчыны, кіруючы машынай «Рэно Логан» рухалася па вуліцы Паўночнай. На перасячэнні з вуліцай Ларына яна не саступіла дарогу машыне «Рэно Лагуна», якой кіравала 38-гадовая маладзечанка. «Рэно Лагуна» ехала злева направа па ходу руху па Ларына, – расказала інспектар.

У выніку аварыі пасажыр «Рэно Логан» атрымаў цялесныя пашкоджанні і яго забралі ў хірургічнае аддзяленне Маладзечанскай ЦРБ. Матэрыялы – на праверцы ў ДАІ. Кіроўцы цвярозыя, прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Фатаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский