Вечарам 10 жніўня паступіла паведамленне аб загаранні дачнага дома ў садовым таварыстве “Сябры-83”, размешчанага на тэрыторыі Радашкавіцкага сельскага савета.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС дачны дом самастойна пакінулі гаспадар дома і яго жонка. У выніку пажару знішчаны дах. Прычына пажару высвятляецца.

Меркаваная версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі
электрасетак і электраабсталявання.

Калі здарыўся пажар, то самы час прымяніць 5 крокаў выратавання:

  • неадкладна тэлефануй 101 ці 112;
  • паспрабуй патушыць самастойна, калі плошча пажару невялікая і ў цябе ёсць неабходны для гэтага багаж ведаў;
  • вывядзі дзяцей і пажылых людзей;
  • шчыльна зачыні вокны і дзверы;
  • пакінь памяшканне паўзком, дыхай праз мокрую тканіну.