Юры Драмлюк.

Маладзечанец Юры Драмлюк стаў новым кіраўніком ААТ «Ашмянскі мясакамбінат», паведамляе osh.by.

Драмлюк нарадзіўся 3 красавіка 1987 года ў Маладзечне.

У 2010 годзе скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт. У 2016 годзе – Акадэмію пры прызідэнце па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

Спачатку працаваў кантралёрам-касірам аперацыйнага аддзела філіяла «Беларусбанка» ў Маладзечне, затым знаходзіўся на працы дзяржаўнага падатковага інспектара ў інспекцыі па Астравецкім раёне. На Астравеччыне працаваў намеснікам дырэктара па прамысловай і знешнеэканамічнай дзейнасці астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Ад 2012 года ўзначальваў смаргонскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства.