На фота Аляксей у светлай майцы і чорнай кепцы злева ў левым куце. Фота зрабілі падчас разгону акцыі 10 жніўня. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Сёння, 11 жніўня, у судзе Маладзечанскага раёна суддзя Вольга Дубовік абвясціла прысуд вядомаму спартсмену, заслужанаму майстару спорту Беларусі, неаднаразоваму чэмпіёну свету па тайскім боксе і кікбоксінгу Аляксею Кудзіну.

Суд пастанавіў прызнаць Кудзіна вінаватым у супраціўленні  супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (частка 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса).

Прызначыць пакаранне два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

Прыгавор можа быць апратэставаны. Як паведамілі карэспандэнту абаронцы Аляксея, яны яшчэ не вырашылі, ці будуць абскарджваць прыгавор.

У Маладзечне пачаўся суд над байцом Аляксеем Кудзіным

У судзе па справе Кудзіна апыталі дзесяць сведкаў. Амаль усе – міліцыянеры

Дзяржабвінаваўца просіць для Кудзіна тры з паловай гады

«Сядзіць за шклом, палова твару ў масцы, але вочы ўсміхаюцца». Жонка Кудзіна – пра суд над Аляксеем 

 

• Текст доступен на языке: Русский