На месцы здарэння. Фота ДАІ Міншчыны.

У ДАІ Мінскай вобласці паведамілі аб аварыі, якая адбылася 9 жніўня ў 00:27 на 14-м км трасы Р28 (Мінск – Маладзечна – Нарач), піша auto.onliner.by. 

За рулём аўтамабіля была жанчына, 34-гадовая мінчанка.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, пры перастраенні з левай паласы ў правую яна не справілася з кіраваннем і наехала на бар’ернуя агароджу, пасля чаго «Фольксваген» перакуліўся», – распавялі ў ДАІ.

У салоне аўтамабіля былі дзеці трох і шасці год, якія знаходзіліся ў дзіцячых утрымлівальных прыладах і былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Яны не пацярпелі ў выніку ДТЗ. Кіроўца для абследавання была дастаўленая ў бальніцу.

ДАІ заклікае аўтамабілістаў быць як мага больш уважлівымі за рулём, асабліва калі ў аўто ёсць дзеці.

• Текст доступен на языке: Русский