Фота Настассі УТКІНАЙ.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, зарэгістравалі выпадкі COVID-19 у дзяцей, якія знаходзяцца ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Лясная паляна» ў Жодзішках.

Эпідэміялагічнае расследаванне праводзяць спецыялісты ўстаноў аховы здароўя як абласнога, так і рэспубліканскага ўзроўню.

У цэнтр прыехалі намеснік міністра Аляксандр Тарасенка, начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскай вобласці Людміла Кеда, галоўны пазаштатны дзіцячы інфекцыяніст Мінздароўя, загадчык кафедрай дзіцячых інфекцыйных хваробаў, інфекцыяністы і эпідэміёлагі вобласці.

Як адзначае Мінздароўя, высветлілі хворых на COVID-19, правялі тэсты кантактным. У большасці хвароба без сімптомаў. Дзеці і дарослыя, у якіх заўважылі прыкметы хваробы, атрымліваюць лячэнне і медыцынскую дапамогу.