Аляксей Кудзін пачас разгона акцыі 10 жніўня ў Маладзечне. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Праваабарончая супольнасць назвала сёння яшчэ двух палітычных вязняў, паведамляе незарэгістраваны ў Беларусі праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Агулам на 19 гадзін сённяшняга дня ў Беларусі 631 палітвязень.

Аляксей Кудзін – неаднаразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу.

Суд Маладзечанскага раёна пастанавіў прызнаць Кудзіна вінаватым у супраціўленні супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (частка 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса). Яму прызначылі пакаранне – два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

У судзе абвясцілі прыгавор чэмпіёну свету, маладзечанцу Аляксею Кудзіну

У Маладзечне пачаўся суд над байцом Аляксеем Кудзіным

Дзяржабвінаваўца просіць для Кудзіна тры з паловай гады

«Сядзіць за шклом, палова твару ў масцы, але вочы ўсміхаюцца». Жонка Кудзіна – пра суд над Аляксеем