ФК «Маладзечна». Фота Настассі УТКІНАЙ.

Маладзечанскія футбалісты выйшлі ў фінал Кубка Мінскай вобласці. Падапечныя Сяргея Дараховіча ў двух матчах перамаглі «СМІаўтатранс».

Маладзечанскія футбалісты працягнулі выступленне ў Кубку Мінскай вобласці. 4 жніўня «Маладзечна» сустракалася з «СМІаўтатрансам» у паўфінале. Маладзечанцы перамаглі з лікам 8:0. Галы забівалі Яўген Чычаў, Мікіта Мятліцкі, Артур Сарамаха, Сяргей Туранок, двойчы Сяргей Тарчыла і двойчы Раман Бурак.

Другі матч, што адбыўся 11 жніўня, маладзечанскія футбалісты скончылі крыху сціплей – 7:0. У сустрэчы забітымі мячамі адзначыліся Артур Сарамаха, Раман Бурак, Сяргей Галюк, дубль Яўгена Чычава, Аляксей Лотыш, Сяргей Булынёнак.

Фінал пройдзе 18 жніўня. Сапернік маладзечанскай каманды – чэрвеньскі «Колас», які абгуляў у двух паўфінальных матчах «Капыль».