Падчас лячэння Ромы Кагадоўскага. Фота Мінздрава.

Мама Ромы Кагадоўскага Марыя Эдуардаўна, размаўляючы з журналістамі, расказала, што некалькі месяцаў жыве ў адной палаце з сынам, а з сям’ёй мае зносіны па відэа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Жанчына прызналася, што ёй цяпер вельмі цяжка. Разам з тым яна вельмі ўдзячная дактарам, медсёстрам, санітаркам за іх цяжкую працу.

– Усім медыкам, хто ўдзельнічаў і ўдзельнічае да гэтага часу ў лячэнні, – адзначыла яна.

Лячэнне сына праходзіць выключна за кошт бюджэтных сродкаў. Ніякіх прагнозаў датычна стану здароўя сына Марыя Эдуардаўна пакуль не робіць, бо наперадзе яго чакае доўгі шлях аднаўлення і рэабілітацыі.

Аднак дынаміка ў стане здароўя хлопчыка бачная.

– У параўнанні з тым, які ён быў і які цяпер, вядома, бачная, – адзначыла жанчына.

Яна лічыць, што пакуль яшчэ рана што-небудзь сцвярджаць, паколькі спачатку трэба цалкам аднавіцца, прайсці рэабілітацыю.

Нагадаем, што трагедыя на Мядзельшчыне адбылася ў красавіку. 12-гадовы Рома вынес з пажару малодшага брата, а сам трапіў у бальніцу з апёкамі.

• Текст доступен на языке: Русский