Фота realbrest.by.

Пракуратура Вілейскага раёна накіравала ў суд крымінальную справу аб публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі . Аб гэтым паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры Беларусі.

38-гадовага віляйчука будуць судзіць па двух крымінальных артыкулах: за абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады.

Згодна з матэрыяламі справы ў снежні 2020 года і ў лютым 2021 года размясціў у «ВКонтакте» на сваёй старонцы відэазапісы, у якіх, па меркаванні следчых, прысутнічала негатыўная ацэнка асобы прэзідэнта Беларусі і намесніка міністра ўнутраных спраў. Акрамя гэтага мужчына размясціў каментарый і фотаздымак прэзідэнта Беларусі, у якім, па меркаванні следчых, абвінавачваемы даў абразлівую ацэнку асобе прэзідэнта Беларусі.

Віляйчук прызнаў віну. Мужчына знаходзіцца на волі пад падпіскай.