На месцы аварыі. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Аварыя здарылася 12 жніўня, каля 16.30, на 69 кіламетры аўтадарогі «Мінск-Маладзечна-Нарач». Падрабязнасці карэспандэнту расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Па яе словах, 22-гадовы кіроўца-мінчанін на аўтамабілі «Дэа» ехаў з боку Маладзечна ў бок Мінска. Калі ён рабіў левы разварот, то сутыкнуўся з «Фольксвагенам», які ехаў у спадарожным кірунку. Ім кіраваў 64-гадовы маладзечанец. Ад удару «Дэа» з’ехаў на левую ўзбочыну, а «Фольксваген» выехаў на сустрэчку.

Пасажыру «Фольксвагена» медыкі аказалі дапамогу і адпусцілі.

Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский