Пра тое, што каля старых могілак у Маладзечне высякаюць дрэвы, нам паведамілі чытачы.

«Злева высеклі старыя бярозы, а справа знаходзяцца старыя могілкі. Няўжо камусьці будзе прыемна дзівіцца на могілкі? Высеклі яблыні, грушы, клёны, ясені, ліпы. Усяго каля пяцідзесяці дрэваў рознага ўзросту,» – пішуць нам.

Так цяпер выглядае тэрыторыя ўздоўж могілак.

Таксама, па назіраннях чытачоў, на тэрыторыю прывезлі бетонныя пліты і ўстанавілі бытоўку.

Як мы пісалі ў 2019 годзе, тут, каля могілак, у мікрараёне па Янкі Купалы плануюць пабудаваць жылля на 25-30 тысяч квадратаў. У 2019 годзе архітэктура распрацоўвала дэталёвы план, заказвала акты выбару зямельных участкаў. Але на той момант былі пытанні па цеплазабеспячэнні.

На тэрыторыі ўстанвілі бытоўку.
Па назіраннях чытачоў, раней гэтых дамоў не было відаць за дрэвамі.

• Текст доступен на языке: Русский