Сабраныя накрыўкі. Фота забяспечанае Вольгай Шостак.

Гэтым летам віляйчанка Вольга Шостак аднавіла збор пластыкавых накрывак у Вілейцы. Яна расказала нам, як прайшоў чарговы збор у  горадзе 12 жніўня.

На гэты раз накрыўкі прынеслі віляйчанкі Наталля Мехава і Таццяна Апяцёнак. Наталля паўдзельнічала ў зборы ўжо другі раз і падзялілася, што збіраюць накрыўкі ўсёй сям’ёй. Некаторыя звярнуліся да Вольгі праз асабістыя паведамленні. Казалі, што пакуль не могуць паўдзельнічаць па стане здароўя, але збіраюць накрыўкі і перададуць абавязкова.

– Прыемна, што ўсе накрыўкі чыстыя, – адзначае Вольга. – А значыць, іх будзе зручней і хутчэй перадаць у Мінск арганізатарам праекта «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі».

У наступны раз збор зладзяць у чацвер, 26 жніўня, па адрасе: Вілейка, вуліца Партызанская, 45-а ад 16.00 да 19.00.

Як прайшоў збор у мінулы раз, чытайце тут. 

• Текст доступен на языке: Русский