Не сімвал і ўсё ж... Графіці на Берлінскай сцяне. Фота Ірыны Тархан.

Прапануем даведацца пра нацыянальныя сімвалы Германіі.

Гімн

Гімн Германіі напісаны ў 1841 годзе. Словы Аўгуста Генрыха Гофманам. Музыка – Ёзэфа Гайдна, але яна напісаная раней за словы – у 1797 годзе. Нямецкая назва – «Das Lied der Deutschen» – «Песня Германіі».

Часткова ці цалкам песня выкарыстоўваецца як гімн Германіі ад 1922 года. Так, ад 1952 трэці слупок з’яўляецца гімнам ФРГ. Слупок пачынаецца са слоў «Einigkeit und Recht und Freiheit», што ў перакладзе значыць «Еднасць, Справядлівасць і Свабода». Гэтыя словы з’яўляюцца  нацыянальным дэвізам Германіі.

Сцяг

Сцяг Германіі ўяўляе сабой палатно з трох роўных гарызантальных палосак – чорнага, чырвонага і залатога колераў. Зацверджаны ў маі 1949 года. Пасля Другой сусветнай вайны некаторы час Германія абыходзілася без сцяга, бо ўсе нацыянальныя сімвалы краіны былі пад забаронай.

Чорны колер – сімвал вялікага і змрочнага мінулага Германіі. Чырвоны колер – сімвал цяперашняга часу, залаты сімвалізуе светлую будучыню краіны.

Герб

Ён уяўляе сабой арла з выпрастанымі крыламі на залатым фоне. Малюнак герба прынялі ў ліпені 1952 года. Ён паўтарае герб узору 1928 года.

Чаму арол? Гэтая птушка яшчэ са старажытныйх часоў была сімвалам мужнасці, жыццёвай сілы і сонца. Эскіз цяперашняга герба Германіі ў 1926 годзе стварыў мастак Тобіас Шваб.

Арол таксама выкарыстоўваецца на дзяржаўных сцягах, манетах, пячатках, паштовых марках.