Аляксандр Яхнавец падчас мерапрыемства ў Маладзечне. Фота з архіва РГ.

19 жніўня ў 11.00 асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Вілейскім раённым выканаўчым камітэце правядзе начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, энергетыкі і паліва Мінскага аблвыканкама  Аляксандр Дзмітрыевіч Яхнавец.

Папярэдне запісацца на прыём можна 16 і 17 жніўня ад 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 8 (01771) 53722.

Адрас райвыканкама: вуліца Партызанская, 40.

Нагадаем, што Аляксандр Яхнавец кіраваў Маладзечанскім райвыканкамам да Юрыя Горлава.

• Текст доступен на языке: Русский