Жыхары Віцебскай і Мінскай абласцей, якія жывуць каля чыгуначнага ўчастка Полацк – Маладзечна або карыстаюцца цягнікамі на гэтым участку, а таксама жыхары Маладзечна, занепакоеныя планамі Беларускай Чыгункі адмяніць ад 30 жніўня цягнік рэгіянальных ліній эканом-класа №7034 «Маладзечна-Мінск». Пасажыры стварылі адпаведны электроны зварот, які можна падпісаць тут.

Цягнік адпраўляецца са станцыі Маладзечна у 19:50 і прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі а 21:15.

Як паведамляюць чытачы, многія жыхары Віцебскай і Мінскай абласцей карыстаюцца гэтым цягніком. Не ўсе пасажыры могуць карыстацца цягніком рэгіянальных ліній бізнэс-класа №871 Полацк – Мінск. Па-першае, на ўчастку Полацк–Маладзечна ён спыняецца толькі на станцыях Падсвілле, Крулеўшчына, Параф’янаў і Вілейка. Па-другое, у некаторыя дні, асабліва ў пятніцу і нядзелю попыт на паездкі ў кірунку Мінска перавышае колькасць месцаў у цягніку №871, з-за чаго немагчыма купіць на яго білеты. Па-трэцяе многія жыхары гэтага рэгіёна, а таксама студэнты, маюць ўзровень даходаў, ніжэйшы за сярэдні, і карыстаюцца цягнікамі рэгіянальных ліній эканом-класа з-за нізкіх коштаў на білеты. Таксама, пачынаючы ад верасня, пасажырапаток у накірунку Мінска па нядзелях рэзка павялічыцца праз паездкі студэнтаў да месца вучобы ў Мінск.

Пасажыры сцвярджаюць: Адмена цягніка №7034 Маладзечна–Мінск прынясе ім  значныя нязручнасці, бо:

1) пры перасадцы з цягніка №6625 на цягнік №6136 Маладзечна–Мінск, які адпраўляецца са станцыі Маладзечна а 20:33 і прыбывае на станцыю Мінск-Пасажырскі а 22:28, час паездкі павялічыцца на гадзіну 13 хвілін.

2) з-за таго, што замест трох цягнікоў, якія адпрлаўляліся са станцыі Маладзечна на станцыю Мінск-Пасажырскі паміж 19:00 і 21:00 (№7034, №6136 і №7036) з 30 жніўня застанецца толькі адзін, №6136 – у дні падвышанага пасажырапатоку, ён можа быць перагружаны, а паездка будзе некамфортнай. Таксама магчыма, што ўмяшчальнасці цягніка будзе недастаткова для вывазу ўсіх пасажыраў на ўчастку Маладзечна–Мінск, дзе многія вечарам у нядзелю вяртаюцца з вёсак і дачных участкаў. Гэтая сітуацыя можа выклікаць незадаволенасць сярод пасажыраў і адмоўна адбіцца на рэпутацыі Беларускай Чыгункі.

«Мы разумеем складанае эканамічнае становішча Беларускай Чыгункі, таму прапануем вырашыць дадзенае пытанне кампрамісным чынам, які, на нашую думку, улічыць інтарэсы і Беларускай Чыгункі, і нас – пасажыраў. А менавіта прызначыць ад 3 верасня  курсаванне цягніка рэгіянальных ліній эканом-класа №7034 Маладзечна – Мінск у дні, калі пасажырапаток найбольшы – па пятніцах, суботах і нядзелях.

Спадзяемся на станоўчы разгляд дадзенага пытання,» – пішуць пасажыры.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский