Той самы цэнтр. Фота lespol.org.

У дзіцячы цэнтры «Лясная паляна» ў Жодзішках працягваюць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Сітуацыя стабілізавалася. Зараз у цэнтры працуе камісія Міністэрства аховы здароўя на чале з першым намеснікам міністра Аленай Богдан і намеснікам міністра адукацыі Аляксандрам Кадлубаем, піша Мінздароўя.

Па словах намесніка міністра аховы здароўя – Галоўнага санітарнага доктара Беларусі Аляксандра Тарасенкі, «на некаторы час у цэнтры будуць забароненыя масавыя мерапрыемствы, зараз уведзены масочный рэжым – дзеці ад шасці гадоў носяць маскі ў закрытых памяшканнях, а ў будынках праводзіцца пастаянная дэзінфекцыя. Як паказвае аналіз сітуацыі – каронавірус завезлі дзеці. Першыя выпадкі сталі рэгістравацца праз сем дзён пасля заезду. Мы ведаем, што ўкладаецца ў інкубацыйны перыяд, таму такія выпадкі не выключаныя. Зарэгістраваныя выпадкі захворвання і сярод персаналу».

Для максімальнага выяўлення бессімптомных носьбітаў сёння зрабілі экспрэс-тэсты ўсім дзецям, педагогам і супрацоўнікам. Гэта важна, бо з дзецьмі прыехалі педагогі – гэта настаўнікі школ, у якіх дзеці вучацца. Бацькі з разуменнем паставіліся да сітуацыі.

Па словах Аляксандра Тарасенкі, «біяматэрыял знаходзіцца на расшыфроўцы, але мы падазраём, што гэта індыйскі штам.»

Плануецца, што дзеці па заканчэнні перыяду ізаляцыі будуць паўторна пратэставаны і арганізавана выедуць з цэнтра. У выпадках, калі па нейкіх прычынах бацькі будуць забіраць дзяцей да заканчэння моманту ізаляцыі – увесь комплекс мерапрыемстваў будзе ім праведзены па месцы жыхарства.

Сёння з рэзерву Міністэрства аховы здароўя ў дзіцячы аздараўленчы цэнтр перададзеныя экспрэс-тэсты для вызначэння антыгена, а таксама запас масак, рэспіратараў, камбінізонаў, дэзсродкаў, пульсакстыметры і бескантактавы тэрмометр.

Як распавяла начальнік галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Людміла Кеда, «мы размежавалі патокі дзяцей: вызначылі карпусы для размяшчэння здаровых дзяцей і тых, у каго станоўчы тэст. Дзеці, якія маюць клінічную сімптаматыку, перакладзены для лячэння ў Астравецкую ЦРБ. Там разгорнутыя койкі для іх лячэння. Дзеці, у якіх ёсць тэмпература, галаўны боль, пяршэнне ў горле і іншыя сімптомы, будуць пераводзіцца ў шпіталь для дэталёвага даабследаванне і лячэння ва ўмовах стацыянара. у цэнтры застаюцца дзеці са станоўчым тэстам аднак з бессімптомным працяканнеі захворвання».

• Текст доступен на языке: Русский