Фота pt.slideshare.net.

15 жніўня 1913 года ў мястэчку Радашкавічы адбылася прэм’ера знакамітай п’есы «Паўлінка».

Ставіў спектакаль Мінскі драматычны гурток, якім кіраваў Фларыян Ждановіч, а сярод гледачоў быў і сам аўтар – Янка Купала.

Паводле вызначэнья аўтара, жанр твору — «сцэны са шляхецкага жыцця». Дзейныя асобы твора мелі ў жыцці сваіх рэальных прататыпаў. Адольф Быкоўскі быў напісаны з Павэлака Ваяводскага, ганарыстага шляхцюка з фальварку Калдукоўка (Лагойшчына), Сцяпан Крыніцкі — з Гілярыя Аблачымскага, Пранцысь Пустарэвіч — з Пранцішка Аблачымскага, брата Гілярыя, скнары і п’яніцы.

Вобраз галоўнй гераіні п’есы, Паўлінкі, напісаны з дачкі Гілярыя Ядзі, вельмі прыгожай дзяўчыны з цудоўным голасам, у якой быў закаханы сам Купала. Прататып Якіма Сарокі — Мечыслаў Багдановіч, настаўнік, стрыечны брат Ядзі, што жыў у сям’і Гілярыя, кахаў Ядзю і нешчасьліва сватаўся да яе.

• Текст доступен на языке: Русский