Каля хутара Вярдзелішкі Рытанскага сельсавета знайшлі цела мужчыны, піша ostrovets.by.

Як паведамілі ў мясцовым РАУС, цела знайшоў жыхар вёскі Стрыпуны ў нядзелю 15 жніўня прыблізна каля сямі раніцы. Мужчына ішоў на працу і, заўважыўшы труп ў рацэ, патэлефанаваў у МНС.

Ратавальнікі перанакіравалі званок у міліцыю. На месца здарэння выехала аператыўна-следчая група. Як высветлілася, памерлы пражываў у вёсцы Стрыпуны.

Па дадзеным факце вядзецца следства.

• Текст доступен на языке: Русский