Фота minsknews.by.

Падрабязнасці суботняга здарэння ў Вілейцы карэспандэнту расказаў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.

Па яго словах, у суботу каля чатырох раніцы на лінію 102 паведамілі, што па Вілейцы едзе, верагодна, нецвярозы кіроўца. На вуліцы Лаўрыновіча ён спыніўся, машына пакацілася назад і ўрэзалася ў аўтамабіль, які стаяў на ўзбочыне.

Згодна з медэкспертызай, кіроўца сапраўды аказаўся нецвярозым. На яго склалі пратаколы. Па словах Юрыя Высоцкага, фігуранту, хутчэй за ўсё, пагражае штраф і пазбаўленне правоў.

• Текст доступен на языке: Русский