Фота з Вікіпедыі.

Дарожнае здарэнне адбылося вечарам 15 жніўня на аўтатрасе Р-58 побач з Лукаўцом, паведаміў карэспандэнту старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.

Па яго словах, калі кіроўца на аўтамабілі «Дача Логан» ехаў па трасе каля 21.00, на дарогу нечакана выбег лось. Кіроўца не паспеў манеўраваць і сутыкнуўся з жывёлай.

Людзі не пацярпелі. У аўтамабіля – механічныя пашкоджанні.

• Текст доступен на языке: Русский