Віктар Шніп у Ракуцёўшчыне. Фота з архіва РГ.

Адразу ў трох дзяржаўных літаратурных часопісах змяніліся галоўныя рэдактары, паведамляе Наша Ніва.

Маюцца на ўвазе часопісы «Полымя», «Маладосць» і «Нёман». Ад пачатку ліпеня іх перадалі выдавецтву «Мастацкая літаратура». У іх цалкам змяніліся галоўныя рэдактары, што прайшло незаўважаным.

Часопіс «Полымя» ўзначальвала тэатральны крытык Алена Мальчэўская, «Маладосць» — перакладчыца Святлана Воцінава, «Нёман» — пісьменніца і перакладчыца Юлія Алейчанка. Воцінаву звольнілі ў лютым, іншыя галоўныя рэдактары дапрацавалі на сваёй пасадзе да пачатку ліпеня.

Цяпер галоўным рэдактарам «Полымя» стаў паэт Віктар Шніп, які адначасова з’яўляецца галоўным рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Нагадаем, што Віктар Шніп – ураджэнец нашага рэгіёна. Паэт паходзіць з вёскі Пугачы, што на Валожыншчыне. Неаднаразова ён бываў на літаратурных імпрэзах і ў сваім родным раёне, і на Маладзечаншчыне.

• Текст доступен на языке: Русский