Фота ftime.by.

У новым навучальным годзе 2021/2022 для навучэнцаў 1-11 класаў за карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі будзе прымяняцца адзіная плата – 14,50 рублёў, што складае палову базавых велічыні, піша ftime.by.

Летась плацілі 13,50. Для дашкольнікаў плата за падручнікі і дапаможнікі раўняецца 0,2 базавых велічыні або 5,8 рубля, а год таму была 5,4 рубля.

Дзецям са шматдзетных сем’яў прадастаўляецца зніжка 50% ад поўнага кошту камплекта школьных падручнікаў, што складзе 7,25 рубля.

А для дзяцей з інваліднасцю, дзяцей-сірот, дзяцей з апякунскіх сем’яў, дзяцей, бацькі якіх маюць інваліднасць 1 або 2 групы, дзейнічае 100% льгота.

Аплаціць за падручнікі і школьныя дапаможнікі неабходна да 1 кастрычніка 2021 года.

 

• Текст доступен на языке: Русский