"Зубраня". Фота з сайта дзіцячага цэнтра.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні грошай з рэзервовага фонду Прэзідэнта на фінансаванне выдаткаў на адпачынак і аздараўленне 81 дзіцяці з Сірыі і 23 дзяцей з Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня», паведамляе БелТА.

У праграму знаходжання дзяцей ўключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера і экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах.

 

• Текст доступен на языке: Русский